Впервые музей «Бацькава гняздо» продемонстрировал свои экспонаты 12 сентября 2004 года в День города. И с того времени стала центром особого внимания учащихся многочисленных кружков Центра творчества детей и молодежи, школ района и всех тех, кто интересуется “адраджэннем нацыянальных традыцый, народнай спадчаны, гісторыяй Беларусі”.
Мысль о том, что нужно создать музей культуры и быта белорусской семьи пришла сразу и внезапно, когда нынешний руководитель музея Пыско Любовь Геннадьевна отдыхала на берегу реки Морач и увидела огромный костер из старинной деревянной утвари конца XIX - начала XX века. Деревенские дети жгли так называемые «деревяшки». А «деревяшки» - это предметы быта почти нигде не сохранившиеся в единичном экземпляре. Старики «уходят», их дети продают дома приезжим «чужакам», а утварь уничтожается за ненадобностью и невостребованностью. Идеей собрать и сохранить предметы быта прониклись все члены семьи Пыско Л.Г. – муж, дочь и сын. Поддержали своего педагога и учащихся кружков «Этикет» и «Косметология», где Любовь Геннадьевна преподает.
Местом, где впервые зародилась идея о музее, была деревня Семежево Копыльского района Минской области. Центр сельсовета и сельской коллективно-долевого хозяйства, 147 км от г. Минска, 32 км от г. Копыля, 1297 жителей, 629 дворов.
В деревне Семежево имеется школа, Дом культуры, библиотека, больница, отделение связи, братская могила советских воинов и партизан.
Деревня Семежево - родина супруга Любови Геннадьевны Пыско Ивана Ивановича, где до 2006 года проживали его родители. Навещая родителей, всякий раз Любовь Геннадьевна и члены ее семьи методично обходили дом за домом по Тимковичской улице и интересовались у сельчан не осталось ли что-нибудь из стариной утвари. Первое время старожилы встречали их настороженно, но, узнав, что все собирается не для собственной выгоды, а для музея, открыли свои «скрынi», «шафы», «клеці», «дахі». Пожилые женщины с гордостью демонстрировали собственноручно в молодости вытканные и сшитые «ручнікі», “стольнікі”, “дываны”, “паясы”, “сурвэткі”, “андаракі”, “чапцы”, “нагавіцы”, “буркі” и т.д.
Мужчины приглашали в мастерские, где хранилась деревянная утварь и инструменты: «кашы», «хамуты», «сярпы», «ступы», «жорны», «кросны», «маслабойкі», «красніцы», «барылкі», «сеўнікі», «грэбні-часалкі», «церніцы», «начоўкі», «рэзгіны» и т.д.
На «даху» были найдены «мяшкі з кудзелей», различной формы лубяные и соломенные короба, «дзежы», бутылки оплетенные лубом и многие другие предметы.
Коренные семежовцы ничего не уничтожают, а все складывают и при этом говорят: «Хай ляжыць, калі-небудзь прыгадзіцца». Вот и пригодилось.
Когда жители деревни отдавили вещи для музея, приговаривали: “Хай глядзяць дзеці, як мы жылі і як мы працавалі”. Семежовцы народ особый, прижимистый – это у них в крови. Поэтому Любовь Геннадьевна им особенно признательна и благодарна за помощь.
За период 2003 – 2025 гг. в музее «Бацькава гняздо» собранно более 1150 экспонатов. Основной фонд составляют 170 экспонатов, дополнительный фонд – 980 экспонатов.
В небольшом уютном помещении – вся крестьянская Беларусь, нетронутая временем, сошедшая к нам со страниц книг белорусских классиков Янки Купалы и Якуба Коласа.
Музей “Бацькава гняздо” оформлен в виде белорусской хаты.
Уголок хозяйки – с макетом печи, вилками, кочергой, ухватом, чугунками и половниками. Выстроились в ряд маслобойки, прадедушка современных утюгов – прас, дежа для замешивания хлеба, жернова.
Привлекает взгляд хозяйская кровать с самоткаными покрывалами и вышитыми накидками, высоковзбитыми перьевыми подушками, детская люлька и ходунки.
В красном углу хаты – икона, которая оберегала хозяев от бед и напастей.
Полы в хате устланы дорожками, сотканными на кроснах, стоящих вдоль стены.
В центре хаты стол с деревенскими скамейками и нехитрой крестьянской пищей – черным хлебом, бобами, грибами, кукурузой.
Представлена и традиционная одежда копыльско-клецкого строя: кожух и лапти, женское платье, мужской костюм, головные уборы.
А еще есть дореволюционные российские деньги, посуда, старинные фотографии Х1Х – начало ХХ столетия. На столе лежит молитвослов тех времен.
Представлены в музее приспособления и орудия труда в крестьянской семье: грабли, хомут, рыбачья сеть, соха, коса, габель, скоблик, мянташка …
В музее каждый второй экспонат представляет собой интерес как этнографический памятник. В столице найдется немного мест, где материальная культура белорусской деревни Х1Х – начало ХХ века была бы представлена так широко и многообразно.
Словарь
“Абрус” – тканое изделие (из 1 или 2 сшитых полотенец), которым покрывали стол.
“Андарак” - юбка с пришивным лифом.
“Барылка” – бондарное изделие, бочонок, в котором брали воду в поле, на сенокос ит.д.
“Біклага” – бондарное изделие; 2-донный плоский бочонок, в котором носили воду.
“Бойка” (маслобойка) - посуда для сбивания масла в домашних условиях.
“Бурка” – длинная верхняя мужская одежда прямого кроя с башлыком и хлястиком из темного домотканого валяного сукна. Надевали на кожух или свитку.
“Верацёны” – приспособление для ручного прядения льна, шерсти, пеньки.
“Вілкі” – домашний печной инвентарь.
“Грэбень” - приспособление для чесания льна.
“Даёнка” – бондарное изделие,, посуда для доения коров в крестьянском быту.
“Жлукта” – бондарное изделие в быту белорусов, в котором замачивали белье.
“Жорны” – ручная мельница, приспособленная для ручного помола.
“Збан” – гончарное изделие для хранения молока и др. продуктов.
“Кадушка” – бондарное изделие в форме усеченного конуса для воды и продуктов питания (квашения капусты, огурцов, муки и др.)
“Камякі” – традиционное белорусское блюдо; сваренный, толченый картофель, заправленный салом поджаренным с луком.
“Калаўрот” в крестьянском быту приспособление для ручного прядения льна, пеньки, шерсти.
“Качалкі” – приспособление для глажения, прокатывания самотканых, преимущественно льняных изделий.
“Клець”- традиционное крестьянская постройка для хранения зерна, продуктов, одежды; часть белорусской хаты или строение возле нее.
“Кош” – полушарообразное плетенное из лозы, ракиты, сосновых или еловых корней изделие с дужкой. Предназначалось для переноски картофеля, овощей и др.
“Кросны” – станок для домашнего ткачества.
“Крынка” – гончарное изделие, высокий глиняный сосуд с выпуклыми боками и слегка суженым, но более широким, чем дно горлом.
“Куфар” – вид мебели в народном быту; деревянная емкасть с покатой или плоской крышкой на шарнирах, где хранили ткани, одежду, белье и ценности.
“Лапці” – традиционная сельская обувь, плетеная с лыка, лозы или тонких веревочек.
“Люлька” – предмет народной мебели, детская кроватка.
“Макацёр” – гончарное изделие; похожая на глубокую миску глиняная ёмкость для растирания пестом мака, льняного и конопляного семени, творога, вареного картофеля и др.
“Матавіла” – приспособление, при помощи которого свивают нитки в мотки и разматывают с мотков.
“Начоўка” – корыто с широким открытым верхом, предназначалось для стирки белья, приготовления капусты, мяса для колбас.
“Пранік” – плоский деревянный брусок с ручкой для стирки белья и отбивания льна, проса.
“Прасніца” - деревянное приспособление для прядения шерстяного, льненого волокна.
“Ручнік” – продолговатый кусок ткани бытового и традиционно-обрядового назначения; вид художественной ткани.
“Сявенька”- короб для ручного сева.
“Скобля” – инструмент, предназначенный для снятия коры с дерева.
“Сурвэтка” – тканое, плетеное, или вышитое изделие (из льна, хлопка, шёлка) для украшения жилого интерьера.
“Сукала” - приспособление для наматывания ниток на цевку.
“Сякера” – топор, универсальное приспособление для обработки дерева и других материалов.
“Фіранкі” – изделия для завешивания и украшения окон.
“Цэп” – примитивное деревянное приспособление, которым молотили зерновые.
“Чапец” – традиционный женский головной убор – полушаровидная или плоская присобранная на затылке шапочка с ушками, к которым привязывались ленточки для завязывания.
“Хата” – жилое преимущественно срубленное из дерева строение белорусов.
Прадстаўлены праект “Таямніцы беларускай хаты” з’яўляецца лагічным прадаўжэннем паспяхова рэалізаванага раней праекта “Усе мы родам з беларускай вескі”. Праект накіраваны на стварэнне ўмоў для грамадзянскага і патрыятычнага выхавання навучэнцаў праз азнакамленне з малавывучанай сферай беларускай народнай матэрыяльна-мастацкай культуры і яе сімвалічным значэннем.
Адрасавана педагогам, кіраўнікам музеяў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, а таксама ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Складальнікі:
Вараб’ева Тамара Васільеўна, метадыст; Лазоўская Людміла Сяргееўна, метадыст; Пыско Любоў Генадзьеўна, педагог дадатковай адукацыі.
Невялікая хата стаіць пры дарозе,
Я гляджу ў яе вокны праз галінкі бярозы.
У вокнах бачу дзяцінства сваё,
На душы мне зрабілася адразу цяпло”.
Уводзіны
У сучасных умовах, з улікам рэфармавання сістэмы адукацыі, адной з асноўных задач педагогаў з’яўляецца як удасканаленне, актуалізацыя форм і метадаў грамадзянскага і патрыятычнага выхавання навучэнцаў, так і пошук новых. Значная роля ў гэтым працэсе адводзіцца музеям устаноў адукацыі. Яны, з’яўляючыся адным са сродкаў дадатковай адукацыі, развіваюць сатворчасць, актыўнасць вучняў, маральныя прынцыпы, каштоўныя прыярытэты. Менавіта музеі ўстаноў адукацыі даюць магчымасць фарміраваць у навучэнцаў разуменне дзяржаўнай ідэалогіі як сістэмы каштоўнасцяў, выхоўваць такія якасці, як духоўнасць, патрыятызм, грамадская актыўнасць.
Ролю нашага музея “Бацькава гняздо” як нельга лепш выказваюць выдатныя словы Д.С. Ліхачова: “Любоў да роднага краю, да роднай культуры, да роднага сяла або да горада, да бацькоў, да роднай мовы, да сваёй сям’і, да свайго жылля, да сваёй школы паступова пашыраючыся, гэтая любоў пераходзіць да сваёй краіны”.
На гэта быў накіраваны праект “Усе мы родам з беларускай вескі”, які рэалізоўваўся на базе музея “Бацькава гняздо” [Дадатак 1].
Праект дазволіў сумесна з установамі адукацыі Партызанскага раёна г.Мінска аб’яднаць дзейнасць па грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню вучняў. Рэалізацыя праекта “Усе мы родам з беларускай вескі” праз інтэрактыўныя формы работы дазволіла стварыцць адкрытую культурна-выхаваўчую прастору, якасна абнавіць змест па грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў, паглыбіць веды аб культурнай і гістарычнай спадчыне беларускага народа, развіць супрацоўніцтва і сатворчасць цэнтра “Вікторыя” і ўстаноў адукацыі раёна. Але для таго, каб патрыятызм далей быў сапраўднай асновай выхавання неабходны пастаянны пошук новых форм і метадаў грамадзянскага і патрыятычнага выхавання навучэнцаў. Таму пасля рэалізацыі праекта “Усе мы родам з беларускай вескі” з’явіўся праект “Таямніцы беларускай хаты”. Ён накіраваны на цікавую і, на сённяшні дзень пакуль мала вывучаную, сферу беларускай народнай матэрыяльна-мастацкай культуры. Яна вельмі багатая і разнастайная, бо бярэ свае вытокі ў далекім мінулым, у культуры старажытных славян. Аб’екты беларускай народнай матэрыяльна-мастацкай культуры валодалі выдатнымі ўтылітарнымі ўласцівасцямі, мелі адметныя эстэтычныя рысы, таксама ў свядомасці людзей нярэдка набывалі якасці, якія павінны былі надаць таму ці іншаму прадмету побыту працоўнай дзейнасці чалавека магічную сілу. Інымі словамі аб’екты матэрыяльна-мастацкай культуры беларускага селяніна мелі яшчэ і сімвалічны сэнс. Свет рэчаў ва ўсе часы быў арганічна звязаны з сацыяльным і духоўным жыццём чалавека.
Трэба адзначыць, што адметнасцю даннага праекта з’яўляецца тое, што вывучаецца матэрыяльна-мастацкая культура в.Семежава, якая адносіцца да Капыльска-Клецкага строю, гэта дазваляе захаваць матэрыяльна-мастацкую спадчыну цэнтральнай часткі Беларусі.
1. Метадалагічная характарыстыка праекта
Праект “Таямніцы беларускай хаты” дазваляе стварыць умовы для грамадзянскага і патрыятычнага выхавання навучэнцаў праз азнакамленне з малавывучанай сферай беларускай народнай матэрыяльна-мастацкай культуры і яе сімвалічным сэнсам.
Дадзены праект распрацаваны на выснове наступных дакументаў:
- Кодэкса аб адукацыі Рэспублікі Беларусь;
- Канцэпцыі бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь;
- Праграма бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь.
Канцэпцыя праекта
Педагагічная канцэпцыя (устаноўка) праекта грунтуецца на стварэнні гуманістычнай, асабіста-арыентаванай адукацыі сістэмы грамадзянскага і патрыятычнага выхавання навучэнцаў сродкамі музейнай педагогікі.
Праект носіць адкрыты характар, ён дазваляе дапаўняць, удасканальваць, выбіраць розныя формы работы з навучэнцамі па грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню, выкарыстоўвая магчымасці этнаграфічнага музея «Бацькава гняздо». Рэалізацыя праекта будуецца на выснове правядзення інтэрактыўных тэматычных экскурсій.
Асноўныя прынцыпы рэалізацыі праекта.
- прынцып гуманізацыі: мяркуе гуманныя, беражлівыя адносіны да дзяцей, іх самакаштоўнасці і іх інтарэсаў;
- прынцып дэмакратызацыі: саздае ўмовы для развіцця актыўнасці і ініцыятыўнасці;
- прынцып адкрытасці: удзел у рэалізацыі праекта максімальнай колькасці ўдзельнікаў;
- прынцып развіваючага, творчага, сацыяльна-значнага характара дзейнасці, у якім удзельнічаюць дзеці і падлеткі.
- прынцып самаразвіцця: азначае, што праект валодае такімі ўласцівасцямі, якія дазваляюць уносіць у ходзе яго рэалізацыі змены.
Мэта праекта: стварэнне ўмоў для грамадзянскага і патрыятычнага выхавання навучэнцаў праз азнакамленне з малавывучанай сферай беларускай народнай матэрыяльна-мастацкай культуры і яе сімвалічным сэнсам.
Задачы:
- паглыбіць веды навучэнцаў пра аб’екты матэрыяльна-мастацкай культуры беларускага народа;
- азнаёміць з сімвалічным сэнсам аб’ектаў матэрыяльна-мастацкай культуры беларускага народа;
- пазнаёміць навучэнцаў з сялянскім побытам, асноўнымі рэчамі, іх ужываннем і выкарыстаннем у сялянскай хаце;
- выхоўваць беражлівыя адносіны да гістарычнага мінулага матэрыяльна- мастацкай культуры беларускага народа;
- развіваць цікавасць да пошуку навукова-пазнавальнай дзейнасці ў краязнаўчай працы.
Аб’ект праекта: працэс грамадзянскага і патрыятычнага выхавання.
Прадмет праекта: інтэрактыўныя формы і метады работы ў рамках дзейнасці этнаграфічнага музея “Бацькава гняздо”.
Метады рэалізацыі праекта:
- тэарэтычныя – аналіз літаратуры, нарматыўных дакументаў аб адукацыі па пытаннях грамадзянскага і патрыятычнага выхавання навучэнцаў у рамках музейнай дзейнасці, сістэмны аналіз, абагульненне прадуктыўнага педагагічнага вопыту;
- эмпірычныя – маніторынг, інфармацыйна-мэтавы аналіз інфармацыйных і дакументальных крыніц.
Тэрмін дзеяння праекта: жнівень 2021 - май 2023 г.
Удзельнікі праекта: педагогі Цэнтра і ўстаноў адукацыі, навучэнцы Цэнтра і адукацыйных устаноў раёна.
Этапы рэалізацыі пректа: падрыхтоўчы этап, асноўны этап, заключны этап.
Падрыхтоўчы этап
Мэта: стварэнне ўмоў для рэалізацыі праекта.
Тэрмін: жнівень - верасень 2021.
|
№
|
Змест дзейнасці
|
Тэрмін
|
|
1
|
Стварэнне творчай групы праекта
|
Жнівень 2021
|
|
2
|
Вывучэнне праблемы
|
Жнівень 2021
|
|
3
|
Вылучэнне ідэі праекта
|
Жнівень 2021
|
|
4
|
Распрацоўка праекта
|
Жнівень 2021
|
|
5
|
Вывучэнне мэтавай аўдыторыі праекта
|
Жнівень 2021
|
|
6
|
Усталяванне сувязяў з адпаведнымі ўстановамі:
- упраўленне па адукацыі адміністрацыі Партызанскага раёна г. Мінска;
- установы адукацыі раёну;
- Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь;
- Беларускі народны музей народнай архітэктуры і быта;
- Дом культуры в. Семежава
|
Верасень 2021
|
|
7
|
Інфармацыйная рэклама праекта на сайце Цэнтра, устаноў адукацыі раёна, сацыяльных сетках
|
Верасень 2021
|
|
8
|
Падрыхтоўка экспазіцый музея да рэализацыі праекта
|
Верасень 2021
|
|
9
|
Прыцягненне кадравых, тэхнічных, інфармацыйных, матэрыяльных рэсурсаў
|
Верасень 2021
|
|
10
|
Аналіз дзейнасці па рэалізацыі падрыхтоўчага этапа
|
Верасень 2021
|
Асноўны этап
Мэта: рэалізацыя праекта.
Тэрмін: кастрычнік 2021 - сакавік 2023.
|
№
|
Змест дзейнасці
|
Тэрмін
|
|
1
|
Рэалізацыя асноўных мерапрыемстваў праекта: правядзенне інтэрактыўных экскурсій, лекцый, заняткаў, майстар-класаў
|
Кастрычнік 2021-сакавік 2023
|
|
2
|
Арганізацыя і правядзенне метадычных мерапрыемстваў
|
Кастрычнік 2021-
сакавік 2023
|
|
3
|
Удзел у метадычных мерапрыемствах у раёне, горадзе, рэспубліцы па напрамках дзейнасці праекта
|
Кастрычнік 2021- сакавік 2023
|
|
4
|
Пошук новых аб’ектаў матэрыяльна-мастацкай культуры
|
Кастрычнік 2021- сакавік 2023
|
|
5
|
Афармленне новых экспазіцый матэрыяльна-мастацкай культуры
|
Кастрычнік 2021- сакавік 2023
|
|
6
|
Асвятленне дзейнасці ў рамках рэалізацыі праекта ў інтэрнэце, сацыяльных сетках, СМІ
|
Кастрычнік 2021- сакавік 2023
|
|
7
|
Распрацоўка метадычных матэрыялаў і рэкамендацый па грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў
|
Кастрычнік 2021 - сакавік 2023
|
|
8
|
Развіцце музейнага фонда, абнаўленне экспазіцый музея
|
Кастрычнік 2021 - сакавік 2023
|
|
9
|
Правядзенне аператыўнай рэфлексіі праекта
|
Кастрычнік 2021 - сакавік 2023
|
|
10
|
Правядзенне маніторынгу рэалізацыі асноўнага этапа праекта
|
Сакавік 2023
|
Заключны этап
Мэта: аналіз вынікаў праекта.
Тэрмін: красавік-май 2023.
|
№
|
Змест дзейнасці
|
Тэрмін
|
|
1
|
Правядзенне выніковага маніторынгу праекта
|
Красавік 2023 г.
|
|
2
|
Складанне аналітычнай даведкі па выніках маніторынгу
|
Красавік 2023 г
|
|
3
|
Абагульненне вынікаў праекта
|
Красавік 2023 г
|
|
4
|
Аналіз перспектыў выкарыстання вынікаў праекта ў грамадзянскім і патрыятычным выхаванні навучэнцаў
|
Красавік 2023 г
|
|
5
|
Арганізацыя і правядзенне семінара-прэзентацыі “Праектная дзейнасць па грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню ў рамках музейнай дзейнасці”
|
Май 2023 г.
|
|
6
|
Камплектаванне банка інфармацыйна-метадычных матэрыялаў, рэкамендацый і дапаможнікаў па грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў у рамках музейнай дзейнасці
|
Май 2023 г.
|
|
7
|
Прагназаванне перспектыў развіцця праектнай дзейнасці па грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў на базе этнаграфічнага музея “Бацькава гняздо”
|
Май 2023 г.
|
Рэсурсы праекта:
- кадравыя: кіраўнік этнаграфічнага музея “Бацькава гняздо”, педагогі Центра, метадысты, рэжысёр, культарганізатары;
- тэхнічныя: памяшканне этнаграфічнага музея “Бацькава гняздо”, экспанаты музея, аудыя- і відэаапаратура, камп’ютары, мультымедыа, аргтэхніка;
- матэрыяльныя: бюджэтныя сродкі, пазабюджэтныя сродкі, спонсарская дапамога;
- нфармацыйныя: інтэрнэт, сайт, СМІ, матэрыялы з вопыту работы, метадычная прадукцыя.
Чаканыя вынікі:
- якаснае абнаўленне зместа і форм работы па грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў сродкамі музейнай педагогікі;
- паглыбленне ведаў навучэнцаў праз аб’екты матэрыяльна-мастацкай культуры беларускага народа;
- фарміраванне прадстаўлення аб сімвалічным сэнсе аб’ектаў матэрыяльна-мастацкай культуры беларускага народа;
- набыццё навучэнцамі ведаў пра сялянскі побыт, асноўныя рэчы, іх ужыванне і выкарыстанне ў сялянскай хаце;
- беражлівыя адносіны да гістарычнага мінулага, матэрыяльна-мастацкай культуры беларускага народа;
- развіцце цікавасці да пошуку навукова-пазнавальнай дзейнасці ў краязнаўчай працы;
- развіцце этнаграфічнага музея “Бацькава гняздо”, яго фонда і экспазіцый;
- папаўненне фонда сцэнарных распрацовак, медыятэкі;
- узмацаванне супрацоўніцтва з музеямі, архівамі, бібліятэкамі.
2. Практычная рэалізацыя праекта па напрамках дзейнасці музея.
Рэалізацыя праекта вядзецца па наступным напрамкам дзейнасці: арганізацыйна-пашуковай, экскурсійна-асветніцкай, метадычна-кансультатыўнай, матэрыяльна-тэхнічнай.
Арганізацыйна-пашуковая дзейнасць.
Адным з важных накірункаў дзейнасці па рэалізацыі праекта з’яўляецца арганізацыйна-пашуковая дзейнасць. У самым пачатку праводзілася актыўная работа творчай групы па рэкламна-інфармацыйнаму суправаджэнню праекта: інфармацыя з’явілася на сайце Цэнтра і сайтах устаноў адукацыі Партызанскага раёна г. Мінска, сацыяльных сетках. На нарадзе намеснікаў дырэктароў па выхаваўчай рабоце адбылася размова па арганізацыі праекта. Затым быў зроблены загад па ўпраўленню адукацыі Партызанскага раёна г. Мінска па фарміраванню груп навучэнцаў ва ўзросце 11-13 гадоў ад кожнай установы адукацыі, якія сталі ўдзельнікамі праекта.
У пачатку кожнага навучальнага года ў рамках праекта састаўляецца графік правядзення тэматычных экскурсій, майстар-класаў, заняткаў.
Развіваецца пашуковая дзейнасць, збор рэчаў матэрыяльнай культуры. Да гэтай дзейнасці далучыліся не толькі ўдзельнікі праекта (навучэнцы і педагогі), але і бацькі, дзядулі і бабулі, што дазволіла значна павялічыць музейны фонд.
Экскурсійна-асветніцкая дзейнасць.
Адным з самых важных накірункаў дзейнасці ў рэалізацыі праекта з’яўляецца экскурсійна-асветніцкая дзейнасць. Згодна з тэматыкай праекта былі распрацаваны інтэрактыўныя экскурсіі па наступным тэмам:
- “Свет роднай хаты”;
- “Жывой рэчы чараўніцтва”;
- “З працай і жыцце лягчэй”;
- “Пазычана ў прыроды”
- “Свет жывых рэчаў” [Дадатак 2].
Гэтыя тэмы ў сваю чаргу разбіваюцца на падтэмы.
Напрыклад тэма 1: “Свет роднай хаты”:
1.1. “Хата мой сусвет”.
1.2. “Кум з кумою на покуцці сядзяць”.
1.3. “Дай божа радасць пад вашу столь”.
1.4. “Добрая доля - з печы пламенем”.
1.5. “Аконца на ўсход сонца”.
1.6. “Ля бацькоўскага парога”.
Так, за час рэалізацыі праекта адбылося 30 інтэрактыўных экскурсій, якія дазваляюць паглыбіць веды ўдзельнікаў пра аб’екты матэрыяльна-мастацкай культуры беларускага народа. Экскурсіі праводзяць Гаспадыня хаты і Дамавік [Дадатак 3].
Напярэдадні экскурсіі афармляецца тэматычны куток, падбіраюцца рэчы, якія будуць удзельнічаць пад час яе правядзення. У пачатку экскурсіі Гаспадыня хаты вітае ўдзельнікаў праз загадкі і прыказкі, аб’яўляе тэму і пачынае дзеянне. Гаспадыня хаты распавядае пра рэчы, якімі яны карысталіся, іх гісторыю, прызначэнне, а таксама пра лёсы людзей, легенды і паданні. Затым з’яўляецца Дамавік, які з гумарам вітае ўдзельнікаў і пачынае загадваць па тэме экскурсіі творчыя заданні. У канцы экскурсіі праводзіцца рэфлексія і вынікі [Дадатак 4].
Трэба адзначыць, што любая музейная рэч – гэта гісторыя чалавека, сям’і, рода. І таму, ў час экскурсіі ў адпаведнасці з тэмай, “ажыўляюцца” рэчы: “барылка”, “біклага”, “бойка”, “верацёны”, “вілкі”, “жлукта”, “калаўрот”, “кросны”, “люлька”, “начоўкі” і г.д. [Дадатак 5].
У час правядзення інтэрактыўных экскурсій з дапамогай музейных рэчаў ажыццяўляецца цікавая вандроўка ў мінулае. Так, напрыклад, удзельнікі праекта знаёміліся з біклагай (баклагай) - бандарны, ганчарны і нават жасцяны выраб з двух донцаў, ёмістасцю 5-10 літраў па тэме “Жывой рэчы чараўніцтва” [Дадатак 6]. У музеі прадстаўлены розныя біклагі. Навучэнцы даведаюцца, што ў семежаўцаў былі вялікія гаспадаркі, да і худобы шмат, таму ў час сенакосу ўся сям’я на цэлы дзень шла на пакос. Вось тут і былі неабходныя біклагі: для вады, квасу, кіслага малака. Семежаўцы былі зажытачнымі, таму і біклагі былі жасцяныя. Але трэба адзначыць, што рабілі і драўляныя, але толькі з дуба, які валодае антысептычнымі і зберагальнымі якасцямі.
Адной з асаблівасцей рэалізацыі праекта з’яўляецца тое, што можна чапаць любыя рэчы: пасядзець на ложку і лаве, патрымаць жбан і хамут, пакруціць жарнава, разгледзець маслабойку. Таксама можна памераць адзенне, перабраць рушнікі, пасядзець за кроснамі, саткаць ніці на “скулах” і “верацёнах” [Дадатак 7].
Вось гэтак, праз далучэнне да старадаўніх рэчаў, якія зберагаюць працу і цяпло людзей іх зрабіўшых ці імі карыстаўшыхся, адбываецца дакрананне навучэнцаў да беларускай матэрыяльна-мастацкай спадчыны.
Трэба падкрэсліць, што ў час рэалізацыі праекта шмат увагі надаецца правядзенню ў музеі заняткаў гурткоў, майстар-класаў, выставак творчых работ навучэнцаў і педагогаў.
Метадычна- кансультацыйная дзейнасць.
Значную ролю ў рэалізацыі праекта займае метадычна-кансультацыйная дзейнасць. Творчая група праекта, у якую ўваходзяць кіраўнік музея, метадысты, распрацоўвае змест для тэматычных экскурсій, лекцый, гутарак, праводзіць кансультацыі для педагогаў Цэнтра і ўстаноў адукацыі раёна па правядзенню мерапрыемстваў, заняткаў з краязнаўчай, патрыятычнай тэматыкай, распрацоўвае праграмы аб’яднанняў па інтарэсах па музеязнаўству, краязнаўству. Пастаянна папаўняецца бібліятэка музея, у прыватнасці кнігамі з асабістых бібліятэк семежаўцаў, ёсць нават экзэмпляры XVIII-XIXстагоддзяў.
У ходзе рэалізацыі праекта сістэматызаваны тэматычныя папкі з матэрыяламі па прыладах працы, хатняму побыту, адзенню, посуду, дыванам і г.д. Таксама творчая група звярталася за кансультацыямі да спецыялістаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага народнага музея народнай архітэктуры і быта, Дома культуры ў в. Семежава, рыхтаваліся матэрыялы з вопыту работы для ўдзелу ў конкурсах. Падчас рэалізацыі праекта прынялі ўдзел у гарадскіх конкурсах у рамках рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву”:
- конкурс этнаграфічных музеяў устаноў адукацыі (IIIмесца ў горадзе);
- конкурс юных экскурсаводаў (IIмесца на горадзе);
- конкурс “Лепшая метадычная распрацоўка музея” (дыплом удзельніка);
- конкурс “Сцяжынкамі бацькаўшчыны” (I-е месца ў горадзе) [Дадатак 7].
Частымі наведвальнікамі музея з’яўляюцца слухачы курсаў павышэння кваліфікацыі і перападгатоўкі кадраў ДУА “Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі”, ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”, “Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі”, пастаяннадзеючага семінару для педагогаў адукацыі Партызанскага раёна г. Мінска. За час рэалізацыі праекта адбылося 15 творчых сустрэч у музеі, у якіх прынялі ўдзел больш за 300 педагогаў з усіх куткоў Беларусі, а таксама Расіі і Германіі [Дадатак 11].
Пастаянна на базе музея адбываюцца пасяджэнні метадычных аб’яднанняў педагогаў па напрамках дзейнасці.
Па выніках рэалізацыі праекта будзе падрыхтавана тэматычная папка з метадычнымі матэрыяламі.
Трэба адзначыць, што ў час рэалізацыі праекта было арганізавана супрацоўніцтва са сродкамі масавай інфармацыі: часопісам “Минская школа сегодня”, газетамі “Настаўніцкая газета”, “Вечерний Минск”, “Минский курьер”, а таксама ўдзел у перадачах на тэлебачанні [Дадатак 12].
Матэрыяльна-тэхнічная дзейнасць.
Значную ролю ў рэалізацыі праекта займае яго разнастайная матэрыяльна-тэхнічная дзейнасць. Трэба адзначыць, што ў ходзе рэалізацыі праекта ўдаскладнялася і пашыралася матэрыяльна-тэхнічная база, вырабляліся стэнды, вітрыны, макеты. Да кожнай тэмы інтэрактыўных экскурсій афармляліся тэматычныя куткі, такія як “Свет роднай хаты”, “Жывой рэчы чараўніцтва”, “Жыцце пражыць - не поле перайсці”, “З працай і жыцце лягчэй”, “Свет жывых рэчаў” і г.д. [Дадатак 13]. Да іх падбіраліся рэчы з фонда музея, які папаўняўся новымі экспанатамі матэрыяльна-мастацкай культуры беларускай в. Семежава, такімі як “барылка”, “бойка”, “жлукта”, “начоўкі”, “калаўрот” і г.д. канца XIX-пачатку XX стагоддзя. На сённяшні дзень у фондзе музея 1150 экспанатаў, якія маюць важную культурную і гістарычную спадчыну.
У перспектыве стварэнне музейнай экспазіцыі “Бліны ды аладкі” да новага праекта, прысвечанага гісторыі і традыцыям беларускай народнай кухні.
Заключэнне
У сучасных умовах у сістэме адукацыі адной з асноўных задач педагогаў з'яўляецца ўдасканаленне, актуалізацыя форм і метадаў грамадзянскага і патрыятычнага выхавання навучэнцаў, а таксама і пошук новых. Істотная роля ў гэтым працэссе адводзіцца музеям устаноў адукацыі.
Музейная педагогіка, як накірунак дзейнасці музея, дазваляе вырашыць адну з асноўных педагагічных задач: развіваць пачуццё любві да Радзімы, жаданне і імкненне вывучыць яе гісторыка-культурную спадчыну, сваі карані, свой род, далучыцца праз музей да гісторыі роднага края, горада, сяла, вёскі, сям’і.
Такім чынам, музейная педагогіка як адно з асноўных накірункаў дзейнасці музея, становіцца ўсё болей значнай у практыцы духоўна-маральнага, грамадзянскага і патрыятычнага, гісторыка-краязнаўчага выхавання асобы ў адзінай адукацыйнай прасторы.
Наш этнаграфічны музей “Бацькава гняздо” на працягу больш за 19 гадоў сваёй дзейнасці паспяхова развівае цікавасць да гісторыі, культуры, традыцый малой Радзімы, які потым з часам пераходзіць у любоў да сваёй краіны.
Рэалізацыя праекта паказала, што беларуская народная матэрыяльна-мастацкая культура мае глыбінныя сувязі з культурай многіх народаў света і нясе ў сабе элементы найстаражытнейшых культурных традыцый. Разам с тым яна ўяўляе сабой яркую самабытную з’яву, якая ўзнікла на аснове гуманістычнай, духоўнай культуры мінулага беларускага народа. Праект «Таямніцы беларускай хаты» праз інтэрактыўныя экскурсіі і формы работы дазваляе якасна абнаўляць змест і формы работы па грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў сродкамі музейнай педагогікі, паглыбляць веды навучэнцаў пра аб’екты матэрыяльна-мастацкай культуры беларускага народа, беражліва адносіцца да гістарычнага мінулага, развіваць інтарэс да пошуку, навукова-пазнавальнай дзейнасці, краязнаўчай рабоце, развіццю этнаграфічнага музея «Бацькава гняздо», яго фонда і экспазіцый, узмацаванню супрацоўніцтва з музеямі, архівамі, бібліятэкамі, установамі адукацыі [Дадатак 14].
У перспектыве распрацоўка праекта «Бліны ды аладкі», накіраванага на вывучэнне гісторыі і традыцый беларускай народнай кухні, якая таксама з’яўляецца значнай часткай агульнай гісторыі беларускага народа.